Вы праглядаеце журнал [info]vboo

Багач
1-3 чэрвеня - Фестываль нацыянальных культур у Горадні. Я пляную ехаць пасьля абеду 2 чэрвеня аўтаспынам. З начоўкай пакуль ня вызначыўся. Відаць дзе-небудзь ў/пад Горадняй у намётах. Назад вечарам 3 чэрвеня.


16 чэрвеня - Цукеркавы фэст у Івянцы. 16 чэрвеня выезд зранку аўтаспынам. Магчымы даезд аўтобусам, альбо на ровары. Начоўка ў файных мясьцінах ля Івянца. Калі пашанцуе - будзем сьнедаць суніцамі. Вяртаньне 17 чэрвеня.


Яшчэ потым нагадаю пра гэтыя мерапрыемствы.

16 Тра 2012

  • 4:31 PM
Багач
Дзьве хвіліны гістэрычнага сьмеху ад фоткі:

14 Тра 2012

  • 2:45 PM
Багач
Ну чаму мне ніхто ня верыць, што арахісы вырастаюць адразу салёнымі? У краінах, дзе няма каменнай ці марской солі, соль здабываюць менавіта з арахісаў - шкрэбаючы. Таму несалёныя так рэдка ў нас сустракаюцца і каштуюць даражэй.

Сябар прапанаваў соль здабываць з салёных гуркоў.

Алмі

  • 13 Тра 2012 at 11:26 PM
Багач
Гэт добра яшчэ, што не Сяргей Мікалаевіч валодае папулярнай сеткай супермаркетаў у нашай краіне.

13 Тра 2012

  • 4:49 PM
Багач
Разумею, што дадзеная гульня хадзіла пад новы год, але рабіць падарункі - заўсёды прыемна. Таму...

5 першых чытачоў, якія пакінуць камэнтар да гэтага поста, на працягу года (пачынальна з даты камэнтара) атрымаюць ад мяне які-небудзь падарунак (па пошце ці з рук у рукі)! Але ланцужок гульні не павінен перарывацца! Усе, хто адзначыўся, павінны працягнуць гульню ў сябе ў дзёньніках.
Ад [info]maryna_u

12 Тра 2012

  • 9:00 PM
Багач
Здаецца, па-сутнасьці, і не працаваў асабліва - усяго адна пара сёньня, але стаміўся як чорт. Пакатушкі сам-насам пад дажджом, зачараванасьць паркам перамогі ды птушынай выспай, жаданьне сьцерці ўсе ўспаміны. А зараз - варыць шчавельлевы суп, дзьмухаўцова-лімонна-ліпісінкавае сочыва (ціху пля, імбір забыўся купіць) і слухаць спліна, глюкаў ды земфіру.

Маршрут дзвюхмоўя

  • 11 Тра 2012 at 9:25 AM
Багач
Выязджалі ў Мінск северны, а прыехалі ў паўночны.

Tags:

10 Тра 2012

  • 11:02 AM
Багач
Яны пераміргнуліся, узяліся за рукі ды моўчкі пабеглі ад шуманага люду ў вулачкі-закуточкі. Раптоўна Ён адчуў небаходнасьць абняць ды моцненька сьціснуў хударлявыя плечыкі. Яна ж, разгубленая, раптоўна спынілася і спадылба зірнула ў бок нечаканай цеплыні. "Гэтага мала", з сур'ёзнасьцю, якой валодаюць толькі малыя дзеці, прамовіла Яна. Тут ужо больш разгубленым здаваўся Ён. Як кажуць - аслупянеў. "Гэтага мала!" - гэтаксама сур'ёзна, але больш настойліва, нават патрабавальна, паўтарыла Яна. Яму нічога не заставалася, як абхапіць усё ейнае цельца. Абняць адно аднога - менавіта гэтага Ім абодвум не хапала.

10 Тра 2012

  • 10:24 AM
Багач
Першы камар у гэтым годзе ўкусіў мяне ў Асіповічах на вакзале. А ў Старых Дарогах яны мяне ўжо грызлі ва ўсю. У Менску ды Ждановічах крывасмокаў не заўважна.
Багач


Наручный магнитный захват - магнитный подъемник предназанчен для облегчения труда обслуживающего персонала при металлообработке (штамповке, резке и т.п.) стальных листов больших размеров. Он служит для приподнятия (отрыва) края верхнего стального листа, лежащего в пачке (стопке) таких листов, а затем и последующих от остальных листов.

А пасьля сёньняшняй раніцы мне застаецца маліцца толькі на адное: Акадэээээмія навук, распадзіся як мага хутчэй. Бо гэтае перакладваньне паперак з кабінета ў кабінет не можа вечна выдавацца за навуку.

Tags:

Latest Month

Тра 2012
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com